ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ
У ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ
Заснавана ў 1946 годзе

60 год ЗБВБ

60 год ЗБВБ

У 2006 годзе ЗБВБ сьвяткуе свае шасьцiдзясятыя ўгодкi. Згуртаваньне з гонарам азiраецца на мiнулыя гады, поўныя самаадданае працы лiдэраў i шараговых сяброў суполкi дзеля наладжваньня беларускага жыцьця ў Вялiкабрытанiі, падтрымкi незалежнiцкага дэмакратычнага руху на Бацькаўшчыне, пашырэньня ведаў пра Беларусь у вольным сьвеце, разьвiцьця стасункаў зь іншымi беларускiмi арганiзацыямi на эмiграцыі.

Углядаючыся ў мiнулыя гады, мы ўшаноўваем прадстаўнiкоў старэйшага пакаленьня эмiграцыі й спадзяемся на перадачу багатых традыцыяў да маладзейшых суайчыньнiкаў.