Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі

Заснавана ў 1946 годзе

Пачаткi арганiзацыі

Беларускi асяродак, зь якога паўстала ЗБВБ, пачаў гуртавацца падчас Другое сусьветнае вайны ў Iталiі. Там разьмяшчаўся II Польскi Вайсковы Корпус, якi ўдзельнiчаў у вайсковай кампанiі хаўрусьнiкаў супраць фашысцкае Нямеччыны. У шэрагах Корпусу было шмат беларусаў, якiя ўступалi ў Корпус каб пазьбегнуць высылкi ў сталiнскi Савецкi Саюз.

Зь цягам часу беларусы пазнавалi адзiн аднаго й злучалiся ў асярокi, хоць гэта й было небясьпечна з прычыны вайсковае дысцыплiны. Адным з такiх асярокаў была група на чале з праф. Жук-Грышкевiчам.

Вялiкую ролю ў гуртаваньнi беларусаў з польскiх вайсковых аддзелаў адыгралi айцы Сiповiч і Гарошка, якiя ў той час пражывалi ў Рыме. Iхная сядзiба сталася свoеасаблiвым цэнтрам беларускага жыцьця, гасьцiнна прымала й iнфармавала шмат якiх беларусаў. У 1945 годзе Корпус пераехаў у Брытанiю і быў у хуткiм часе зьлiквiдаваны. Беларускiя вайскоўцы, якiя там служылi, ды й іншыя беларусы, былi параскiданыя па ўсёй Брытанiі. Вось жа паўстала неабходнасьць аб’яднацца ў арганiзацыю.

У верасьнi 1945 г. ў Лёндане адбылася першая сустрэча прадстаўнiкоў беларускiх асяродкаў, якiя пастанавiлi заснаваць суполку, якой плянавалася надаць iмя Згуртаваньне Беларусаў Вялiкабрытанiі.

Крыху пазьней, са сьнежня 1946 г., пачалося выданьне часопiса “На Шляху”, якi побач з газэтай “На чужыне” стаўся важным чыньнiкам у гуртаваньнi й iнфармаваньнi беларусаў у Вялiкабрынанiі. Першы зьезд ЗБВБ адбыўся 16 сьнежня 1946 году. На зьезьдзе прысутнiчалі 150 дэлегатaў з усяе краіны. Вось гэтую дату й можна лiчыць днём заснаваньня Зуртаваньня Беларусаў Вялiкабрытанiі. Першым Прэзыдэнтам ЗБВБ быў абраны праф. Жук-Грышкевiч.

На здымку: застаўка часопiса "На Шляху", 1951г.

Далей