Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі

Заснавана ў 1946 годзе

Станаўленьне

Надалей колькасьць беларусаў, далучаных да арганiзацыі, расла, як таксама пашыралася дзейнасьць суполкi. Самыя моцныя асяродкi выкрышталізаваліся ў Лёндане, Братфордзе й Манчэстэры, дзе арганiзацыя мела беларускiя дамы дзеля сустрэчаў i супольнае працы.

Беларусы засноўвалi гаспадарчыя прадпрыемствы, школы, арганiзоўвалi вечары паэзiі й супольнае адзначэньне сьвятаў. У Лёндане былi арганiзаваныя лекцыі беларусаведы, а ў хуткiм часе пачаў выдавацца ангельскамоўны часопiс “The Journal of Byelorussian Studies”. Гэтае выданьне сталася асаблiва папулярным сярод замежных прыхiльнiкаў Беларусi й высылалася ў бiблiятэкi ў шмат якiя краіны сьвету.

Ня ўсе беларусы, якiя атабарылiся былi ў Брытанiі, засталiся аб’яднаныя ў адзiнай арганiзацыі. У 1948 годзе прыкладна палова сяброў ЗБВБ выйшла са складу суполкi й заснавала новую арганiзацыю – Хрысьцiянскае Аб’еднаньне Беларускiх Работнiкаў у Вялiкабрытанiі (Хабар). Падзел быў выклiканы як унутранай нязгодай, так i канфлiктам памiж Абрамчыкам i Аўстроўскiм за лiдэрства у беларускiм нацыянальным руху. Праўда, далейшы ўплыў Хабару на беларускае жыцьцё ў Вялiкабрытанiі заставаўся абмежаваны, а зь цягам часу дзьве арганiзацыі згладзiлi супярэчнасьцi й перайшлi да супрацоўнiцтва.

На здымку: Беларускі дом у Лёндане, 1948 г.

Далей