Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі

Заснавана ў 1946 годзе

Сёньняшнi дзень

На сёньня Згуртаваньне Беларусаў Вялiкабрытанiі перажывае пэрыяд зьмены пакаленьняў, калi на зьмену старое пасьляваеннае эмiграцыі прыходзяць прадстаўнiкi новае эмiграцыйнае хвалi. Беларусы, якiя належаць да новае беларускае эмiграцыі, прыязджаюць у Вялiкабрытанiю дзеля навучаньня, працы альбо хаваючыся ад палiтычнага ўцiску на Бацькаўшчыне.

Дзейнасьць арганiзацыі канцэнтруецца ў Лёндане вакол Беларускага дома на Пэнн Роад. Да абавязковых штогадовых мерапрыемстваў належаць сьвяткаваньне 25 Сакавiка, угодкi Слуцкага збройнага чыну ў кастрычнiку/лістападзе ды рэгулярны штогадовы Зьезд згуртаваньня.

Адной з важных галiнаў дзейнасьцi арганiзацыі была й застаецца падтрымка беларускага нацыянальнага руху на Бацькаўшчыне. Сярод праектаў, фiнансава падтрыманых Згуртаваньнем, вылучаецца факсымiльнае выданьне газэты Наша Нiва.

Тут далучаны поўны тэкст галоўнае старонкі й гістарычнага агляду ЗБВБ й cьпic Стapшыняў i Зacтупнiкaў Згуртаваньня aд 1947 г. ў фармаце pdf.