ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ
У ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ
Заснавана ў 1946 годзе

Абвесткі

__________________________________________________________

У нядзелю 25 сакавіка адбудзецца сьвяточнае набажэнства (пачатак а 10:00), пасьля якога экскурсія па выставе артыфактаў з гісторыі БНР са збораў Беларускай бібліятэкі і Музэя ім. Ф. Скрыны, далей нефармальнае прыняцьцё з удзелам першага галавы дзяржавы незалежай Беларусі пасьля 1991 году – Станіслава Шушкевіча, прысьвечанае 100 угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца: (1) Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народа,  (2) Беларуская бібліятэка і Музэй ім. Ф. Скарыны (37 Holden Road, N12 8HS), (3) Беларускі рэлігійна-культурны цэнтар у Лёндане – Марыян Гаўз (Marian House, ранейшая назва – Бельвэдэр, Holden Ave, London N12 8HY).

__________________________________________________________

24 сакавіка з 11:15 па 16:30 Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі і University College London’s  School of Slavonic and East European Studies (SSEES) арганізуюць сімпозыюм на адзначэньне 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі: “”Свой пачэсны пасад між народамі” – заснаваньне беларускай нацыянальнай незалежнасьці і дэмакратыі ў 1918 годзе” (‘Its Honourable Seat Among Nations’ – Founding of Belarusian National Independence and Democracy in 1918). Праграма на сайце UCL, уваход вольны.

__________________________________________________________

22 сакавіка а 19-й гадзіне Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі ладзіць грамадзкую сустрэчу са Старшынёй Рады БНР на Выгнаньні Івонкай Сурвіллай (Канада), першым галавой дзяржавы незалежнай Беларусі пасьля 1991 г. Станіславам Шушкевічам, дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў РБ Аленай Анісім, у залі сядзібы ЗБВБ на 52 Penn Road N7 9RE.

Адкрыта для публікі. Просім паведаміць аб намеры быць прысутным на адрас events (за гэтым значка @ ) zbvb.org.uk

___________________________________________________________